04/09/2006
На выходных у Гомелі адбылася акцыя “Ачысьцім горад ад бруду РНЕ”, падчас якой грамадзкія актывісты ліквідавалі налепкі і афішы экстрымісцкай арганізацыі.
Ідэя зладзіць падобнае мерапрыемства зьявілася па прычыне актывізацыі РНЕ ў горадзе. Так, у апошнія часы гамельчукі назіралі шматлікія налепкі і афішы дадзенай арганізацыі, расклееныя ў шматлюдных месцах.
Як паведаміў адзін з ініцыятараў акцыі, “Такім чынам мы пазбавалі жыхароў нашага горада ад негатыўнага ўплыву гэтай фашыстоўскай арганізацыі. Справа ў тым, што РНЕ, чальцы якой спавядаюць неталерантнасьць і нецярпімасьць да іншых этнічных групаў і культураў, – чужасная зьява для Беларусі”.


